VisegradEasternPartnershipLiteraryAward





Ihar Babkou: Khvilinka



Ihar Babkou: Khvilinka
(Minsk, Logvinau, 2013, 232 pp, ISBN 978-985-562-097-7)


Ihar Babkou


Шаноўныя сябры і калегі, Мне вельмі прыемна быць тут, у Браціславе, у самым сэрцы Цэнтральнай Эўропы, атрымоўваць вышаградзскую літаратурную прэмію. Больш за дваццаць год таму, у Менску, мы ўпершыню адкрылі для сябе гэты міт, культурную утопію – Цэнтральную Эўропу. Кіш і Конрад, Шымечка і Гавал, Кундэра і Мілаш, Гедройць, усё гэта было страшна блізкім і надзвычайна важным. Ідэі, дыскусіі, часопісы, сустрэчы. Мы гарталі парыскую культуру Ежы Гедройця, альбо гадавікі Сross Сurrents Ладзіслава Матэйкі ў пошуках сугуччаў, адпаведнасцяў. Здавалася гістарычнай несправядлівасцю, што мы, блізкія па мовах, па духу, па традыцыі, -- так далёка на ўсходзе. Цяпер, праз дзесяцігоддзі, усё змянілася. Межы цяпер празрыстыя, амаль зьніклі. Нацыі як прытулак для бяздомных: многа сацыяльнай палітыкі і амаль няма братэрства. Ідэі і ўтопілі не зьніклі, але патускнелі, сталі цьмянымі і няпэўнымі. Стаяць у самым куточку кнігарні, адразу за коміксамі і кулінарнымі кнігамі. А яшчэ вайна. Подлая і хіжая. Часам здаецца, што ў ідэю Эўропы вераць толькі там, на украінскіх блок-пастах на ўскраінах Данецка. І што там цяпер яе цэнтар і яе сталіца. Гісторыя вярнулася. Яна зноў хоча бачыць нас лузерамі, расходным матэрыялам. Але мы, сярэдняэўрапейцы па форме душы – не згодныя. Мы супраціўляемся. У нас ёсьць нашы ідэі і ўтопіі. Нашы мысляры і паэты. Наша тэрыторыя духа. Там, на памежжах. На францірах. А можа быць і на фронце.









Responsible for content: VEaPLA

Copyright © 2015